Выстаўка «Песняры зямлі беларускай»

У гэтым годзе адзначаецца 140-гадовы юбілей беларускіх класікаў, народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа. Народныя песняры стварылі сапраўдныя шэдэўры нацыянальнай літаратуры. У сваіх творах яны раскрылі асаблівасці духоўнага складу жыцця беларусаў, нацыянальны характар, выявілі незвычайную сілу і магутнасць роднага беларускага слова.

У рамках юбілейных мерапрыемстваў у Горацкім раённым гісторыка-этнагрфічным музеі да канца лістапада будзе дзейнічаць выстава “Песняры зямлі беларускай”.

На выставе прадстаўлены кнігі класікаў – шэдэўры нацыянальнай і сусветнай літаратуры, энцыклапедычныя выданні, кнігі вядомых літаратуразнаўцаў і даследчыкаў, а таксама экспанаты, якія сведчаць пра наведванні Я. Купалам і Я. Коласам Горак і Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі.

Запрашаем усіх жадаючых дакрануцца да шэдэўраў беларускай літаратуры, пазнаёміцца з жыццём і шматграннай дзейнасцю народных паэтаў Беларусі.

Кошт білетаў: 1 руб.

Кошт экскурсійнага абслугоўвання групы: 5 руб.

Запіс на наведванне музея і даведкі па тэлефонах: 4-83-18, 4-88-19.

609