Запрашаем на Ноч музеяў!

18 мая ў Палацы культуры акадэміі ў рамках Міжнароднай акцыі “Ноч музеяў” адбудзецца этнаграфічны марафон “Нам засталася спадчына”, прысвечаны Году народнага адзінства. Арганізатары: музей УА БДСГА і Горацкі раённы гісторыка-этнаграфічны музей. Пачатак мерапрыемства ў 16 гадзін, уваход свабодны.

У рамках этнаграфічнага марафона плануецца правядзенне розных конкурсаў. Удзельнікі змогуць прымерыць этнаграфічнае адзенне, паспрабаваць правільна назваць прадметы побыту ў этнаграфічным квізе, патанцаваць народныя танцы і пагуляць у народныя гульні.

У этнаграфічным марафоне прымаюць удзел студэнты факультэтаў вочнай формы адукацыі УА БДСГА. Дапамаглі зрабіць мерапрыемства цікавым, змястоўным і запамінальным кіраўніцтва Горацкай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “БРСМ”, члены краязнаўчага клуба “Кліа”, супрацоўнікі дзіцячай школы мастацтваў і мастацкіх рамёстваў, цэнтра студэнцкай мастацкай творчасці акадэміі, раённага дома рамёстваў, удзельнікі танцавальнага калектыву “Сузор’е” раённага цэтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Тэатралізаваную канцэртную праграму “Пасхальныя валачобнікі” пакажа народны аўтэнтычны фальклорны ансамбль “Паршынскія зоры”.

Запрашаем усіх жыхароў горада на Ноч музеяў!!!

Даведкі па тэлефонах: 4-88-19, 4-49-19.

682