Сустрэча ў дзіцячым лагеры

6 чэрвеня адбылася сустрэча членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі Наталлі Ніканчук і Алесі Цэван з вучнямі летняга дзіцячага лагера «Калейдаскоп» гімназіі №1 г. Горкі.

Наталля Валянцінаўна, бібліятэкар аддзела па абслугоўванні дзіцячага чытача Цэнтральнай бібліятэкі імя М. Гарэцкага, пазнаёміла дзяцей са зместам сваёй казачнай аповесці «Дэльфінчык Агу», паказала малюнкі, расказала пра тое, як стваралася кніга. Таксама яна прачытала казку «Дзяўчынка Кацярынка і мышка Дабраначка» і вершы «Аб чым мараць дзеці» і «Дачушка».

Алеся Дзмітрыеўна Цэван расказала дзецям аб сваёй сям'і, прачытала некаторыя вершы («Если выйти на прогулку... », «Снег у зимы на спицах», «Рисуют дети») і некалькі казак: «Лясная сталовая», «Праменьчык», «Казка пра сараканожку Фросю, якая не ўмела лічыць».

Дзеці з цікавасцю слухалі пісьменнікаў, задавалі шмат пытанняў, радаваліся сустрэчы з гасцямі, гаварылі ім добрыя словы. Напрыканцы сустрэчы яны пажадалі аўтарам моцнага здароўя, натхнення, новых вершаў, казак, апавяданняў і цікавых гісторый для сваіх чытачоў.

330